Зяленскі здзейсніць візіт у Славакію
- 26.06.2026, 1:15
Кіеў і Браціслава ўзгадняюць апошнія дэталі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае Браціславу. Для гэтага засталося толькі ўзгадніць даты.
Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Славакіі Юрая Бланара у Facebook.
Ён расказаў пра вынікі тэлефоннай размовы са сваім украінскім калегам Андрэем Сібігам.
«Кіраўнік украінскай дыпламатыі пацвердзіў мне падчас размовы, што прэзідэнт Зяленскі зацікаўлены ў візіце ў Браціславу, таму застаецца толькі ўзгадніць даты», — гаворыцца ў заяве Бланара.
Ён таксама расказаў, што падчас Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску прэм’еры Славакіі і Украіны, Роберт Фіцо і Юлія Свірідэнка, дамовіліся, што наступнае сумеснае пасяджэнне ўрадаў абедзвюх краін адбудзецца ў Львове.