BE RU EN

Адзін з ключавых мабільных аператараў у Беларусі рыхтуе важную змену

  • 26.06.2026, 11:52

Кампанія МТС зрабіла нечаканы крок.

Кампанія МТС абвясціла, што абнаўляе свой лагатып. «Абновіцца слоган і элементы фірмовага стылю, а камунікацыя атрымае свежы погляд», — паведамляе мабільны аператар.

На лагатыпе кампаніі па-ранейшаму застанецца выява яйка, а «галоўным элементам візуальнага стылю становіцца гарызантальная адаптыўная паласа, у якую інтэгруецца белы лагатып МТС».

«Таксама брэнд атрымаў новы фірмовы адценак чырвонага MTS Bright Red — больш інтэнсіўны і чысты тон з лёгкім ухілам у халодны спектр, які стварае адчуванне дынамікі і энергіі, — удакладнілі ў кампаніі. — Асноўны шрыфт таксама заменены на трэндавы гротэск, што захаваў пазнавальны «квадратны» характар напісання літар. Дадатковым выразным прыёмам для стварэння фонаў стаў градыент, які сімвалізуе шматграннасць прадуктовай лінейкі МТС».

Мабільны аператар таксама адзначыў, што «у першую чаргу свежая айдэнтыка з’явіцца ў лічбавых каналах і рэкламнай камунікацыі МТС, а ў афлайн-прасторах новы стыль прыйдзе па меры натуральнага абнаўлення салонаў сувязі».

Апошнія навіны