BE RU EN

Румынія абвясціла паветраную трывогу з-за атакі РФ

  • 26.06.2026, 12:15

Была ўзнятая ў паветра ваенная авіяцыя.

Румынія ўначы 26 чэрвеня абвясціла паветраную трывогу ў сувязі з расійскай атакой на ўкраінскія гарады над Дунаем, паблізу межаў Румыніі, піша «Еўрапейская праўда».

У прэс-службе Мінабароны Румыніі адзначылі, што ў ноч з 25 на 26 чэрвеня Расія чарговы раз атакавала ўдарнымі беспілотнікамі мэты на поўдні Адэскай вобласці.

А 03:47 паводле рашэння Нацыянальнага ваеннага каманднага цэнтара для жыхароў на поўначы павета Тулча была абвешчаная паветраная трывога.

А 03:57 верталёт IAR 330 Puma Ваенна-паветраных сіл Румыніі вылецеў для маніторынгу сітуацыі з перамяшчэннем паветраных мэтаў на ўсход ад горада Суліна, які знаходзіцца побач з украінскім Вілкавым.

Адбой абвясцілі а 04:23. Парушэнняў паветранай прасторы Румыніі і падзення паветраных мэтаў на румынскай тэрыторыі не зафіксавана.

Апошнія навіны