BE RU EN

Уначы ў Гомелі чулі гул беспілотніка і гук выбуху

  • 26.06.2026, 13:06

Таксама гук БПЛА чулі ў Добрушы.

Сёння ўначы над Гомелем пралятаў і, магчыма, выбухнуў беспілотны лятальны апарат. Жыхары Гомеля сцвярджаюць, што чулі каля 3 гадзін ночы гук, тыповы для пралёту вайсковага БПЛА, а таксама выбух. Да гэтага, каля 2 гадзін ночы, гул беспілотніка чулі ў Добрушы, піша «Флагшток».

«Зыходзячы з гуку, дрон пакружыў, то аддаляючыся, то набліжаючыся, і адляцеў», — расказаў відавочца.

«Над Любенскім — па нарастальнай, і аддаліўся, нібыта [паляцеў] на мост да Чэнак», — напісала іншая гамяльчанка ў адной з сацыяльных сетак.

Некалькі чалавек паведамілі, што выбух у Гомелі быў чутны паміж 3 і 4 гадзінамі ночы прынамсі ў Чыгуначным раёне (мікрараён «Сельмашаўскі») і Савецкім (мікрараён «Шведская Горка»).

Ці пралятаў над Гомельшчынай адзін дрон, ці іх было некалькі, дакладна невядома — як і мадэль БПЛА.

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ўначы 26 чэрвеня

Апошнія навіны