BE RU EN

У Беларусі прыкметна падаражэлі долар і еўра

  • 26.06.2026, 13:45

Сталі вядомыя вынікі таргоў перад выхаднымі.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 чэрвеня долар і еўра падаражэлі.

Долар падаражэў на 2,23% — да 2,8858 рубля.

Еўра падаражэў на 1,87% — да 3,2734 рубля.

Расійскі рубель патаннеў на 0,68% — да 3,7443 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Юань падаражэў на 1,92% — да 4,2289 рубля за 10 юаняў.

Апошнія навіны