Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна
- 26.06.2026, 16:30
Сустрэча адбудзецца сёння.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, сёння, 26 чэрвеня, запланаваная яго сустрэча з Пуціным.
Чакаецца, што бакі абмяркуюць «ключавыя пытанні ў парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ў рэгіёне і свеце».
Варта адзначыць, прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў 24 чэрвеня заяўляў, што ў бліжэйшы час адбудуцца «кантакты Пуціна і Лукашэнкі», аднак ён заяўляў, што беларускі дыктатар не прыляціць у Маскву.