BE RU EN

Паблізу рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі перакрылі трасу

  • 26.06.2026, 17:19

Без тлумачэння прычыны.

Рух па федэральнай трасе М-11 у Цверскай вобласці РФ у пятніцу, 26 чэрвеня, перакрылі ў абодвух напрамках. Перакрыты ўчастак працягласцю каля 90 км праходзіць у раёне, дзе размешчаная рэзідэнцыя расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на Валдаі.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Агенцтва. Навіны».

У раёне сяла Коломна Цверскай вобласці, дзе пачынаецца перакрыты ўчастак, ужо ўтварыўся затор. Прычыну перакрыцця трасы Дарожна-патрульная служба не тлумачыць.

Затор зафіксаваны і ў раёне горада Акулоўка, дзе перакрыты ўчастак трасы заканчваецца. Расійскія сэрвісы Яндекс Карты і 2GIS, хоць і не паведамляюць пра перакрыццё трасы, усё адно заторы паказваюць.

Паводле даных картаграфічнага сэрвісу Google, рух перакрыты да 17:00.

Апошнія навіны