Трамп абвінаваціў Іран у парушэнні перамір'я ў Армузскім праліве
- 26.06.2026, 19:31
Тэгеран атакаваў караблі беспілотнікамі.
Іран запусціў не менш як чатыры дроны па караблях у Армузскім праліве, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён абвінаваціў улады Ірана ў парушэнні рэжыму спынення агню.
Паводле слоў Трампа, адзін з іранскіх беспілотнікаў ударыў па верхняй палубе грузавога судна. Яно атрымала пашкоджанні, але змагло працягнуць шлях. Астатнія тры дроны збілі амерыканскія вайскоўцы.
«Відавочна, што гэта дурное парушэнне нашай дамовы аб спыненні агню», — напісаў амерыканскі прэзідэнт у Truth Social.