У расійскай Чыце знялі шматкіламетровую чаргу па бензін
- 26.06.2026, 20:05
Паліўны крызіс у горадзе ўражвае.
Відавочца зняў у Чыце велізарную чаргу па бензін. Тысячы аўтамабіляў расцягнуліся ў шматкіламетровы ланцуг, каб запраўіцца на АЗС «Роснефть».
У адной вярэніцы стаяць лёгкавыя аўтамабілі, цяжкагрузы, таксі.
Бензінавы крызіс пачаўся ў Чыце ў чэрвені 2026 года пасля ўдараў Узброеных Сіл Украіны. Абмежаванні на куплю паліва ўвялі многія АЗС. Ліміты на куплю бензіну дзейнічаюць прынамсі ў трох акругах: Забайкальскім, Краснакаменскім і Нерчынскім.