BE RU EN

На канферэнцыі ў Гданьску сабралі 10 млрд еўра для Украіны

  • 26.06.2026, 21:02

Падпісана 160 пагадненняў.

Дзвюхдзённая канферэнцыя па аднаўленні Украіны (Ukraine Recovery Conference – URC 2026), што прайшла ў Гданьску, завяршылася падпісаннем 160 пагадненняў на агульную суму больш за 10 млрд еўра. Пра гэта паведаміла ў сваім Telegram-канале ў пятніцу, 26 чэрвеня, прэм'ер-міністр Юлія Свірыдэнка, якая ўзначальвала ўкраінскую дэлегацыю.

Сярод ключавых вынікаў — пералічэнне Украіне першага траншу новага фінансавага інструмента ЕС у памеры 3,2 млрд еўра і пагадненне са Сусветным банкам на 3,4 млрд даляраў. Акрамя таго, запушчаны Еўрапейскі флагманскі фонд рэканструкцыі Украіны і створаны Ukraine Transport Support Fund. На жыллёвыя праграмы партнёры выдзелілі 140 млн еўра.

У сферы энергетыкі, паводле даных міністра энергетыкі Украіны Дзяніса Шмыгаля, да канферэнцыі было падрыхтавана каля 30 пагадненняў украінскіх дзяржаўных і прыватных энергакампаній з замежнымі партнёрамі на агульную суму звыш 1 млрд еўра. Сярод іх — дагавор з брытанскай Urenco на пастаўку паліва для ўкраінскіх АЭС на 210 млн фунтаў стэрлінгаў, пагадненне з амерыканскім Eximbank для «Нафтагазу» на 300 млн даляраў і крэдыт ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для «Укрэнерга» на 90 млн еўра.

Апошнія навіны