«Фламінга» нанеслі ўдар па адным з ключавых прадпрыемстваў расійскага ВПК
- 27.06.2026, 11:48
Паражаны адзіны завод, які вырабляе пускавыя ўстаноўкі комплексу «Іскандэр-М».
У ноч на нядзелю, 27 чэрвеня, украінскія ракеты «Фламінга» паразілі АТ «Федэральны навукова-вытворчы цэнтр «Цітан-Бар'ікады» ў Валгаградзе. Падчас атакі былі задзейнічаныя 5 ракет.
Завод, які атакавалі ўкраінскія ракеты, з’яўляецца адным з ключавых прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Пра гэта заявіў дарадца міністра абароны Украіны Сяргей Стерненка.
Ён адзначыў, што «Цітан-Бар'ікады», у прыватнасці, вырабляе:
пускавыя ўстаноўкі для стратэгічных ракетных комплексаў «Ярс» і «Топаль-М»;
пускавыя ўстаноўкі для АТРК «Іскандэр-М»;
артылерыйскія часткі і ствалы для САУ «Мста-С».
Для атакі на завод былі задзейнічаныя 5 ракет FP-5 «Фламінга», з якіх як мінімум 3 паразілі мэты.
Атаку пацвердзіў Дзеніс Шцілерман, суўладальнік кампаніі FirePonit, якая вырабляе ракеты «Фламінга».
«Валгаград сустракае сезонную міграцыю фламінга з Украіны. Працяг будзе», — напісаў ён у сацсетцы X, апублікаваўшы відэа запуску ракет.
Асінтар Dnipro Osint (Гарбуз) на падставе адкрытых крыніц устанавіў, што, паводле папярэдніх даных, траплянні былі па трох аб’ектах на тэрыторыі завода. Сярод іх — цэх № 2, вытворчы корпус цэха № 38, а таксама цэх неўстаноўленага прызначэння.
Згодна з адкрытымі данымі, гэта адзіны завод, які вырабляе пускавыя ўстаноўкі комплексу «Іскандэр-М», таму ён мае крытычна важнае значэнне для расійскага ВПК.
Акрамя таго, асінтар апублікаваў каардынаты мэты:
48,782541° 44,590185°; 48,780519° 44,594353°; 48,779450° 44,590729°.
Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў паведаміў, што пашкоджаныя вытворчыя аб’екты аднаго з прадпрыемстваў у Чырвонакастрычніцкім раёне.