BE RU EN

У Палтаўскай вобласці разбіўся МіГ-29

  • 27.06.2026, 15:25

Пілот катапультаваўся.

У ноч на 27 чэрвеня ў Палтаўскай вобласці разбіўся ўкраінскі знішчальнік МіГ-29. Пілоту ўдалося паспяхова катапультавацца.

Пра гэта паведамляе Telegram Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.

Уначы 27 чэрвеня была страчана сувязь са знішчальнікам МіГ-29, які выконваў баявое заданне на Палтаўшчыне.

«Пацвярджаем страту самалёта, аднак украінскі пілот паспяхова катапультаваўся, звязаўся з пошукава-выратавальнай камандай і аператыўна быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання і аказання неабходнай дапамогі», — паведамілі ў Паветраных сілах.

Апошнія навіны