Першыя чэргі на АЗС заўважаныя і ў суседнім з Беларуссю Бранску
- 27.06.2026, 15:39
Відэафакт.
Першыя чэргі на аўтазаправачных станцыях сёння заўважаныя і ў суседнім з Беларуссю Бранску.
Для беларускай «дэлягацыі», якая накіравалася ў сталіцу Браншчыны на «Славянскае адзінства», гэта не самая прыемная навіна, адзначае тэлеграм-канал «Флагшток».
Акрамя аб’езду прыфрантавых раёнаў, арганізатарам, магчыма, спатрэбіцца і дадатковы запас паліва.