Расія амаль у чатыры разы павялічыла імпарт авіякерасіну з Беларусі
- 27.06.2026, 17:25
На фоне ўдараў украінскіх дронаў.
У маі Расія ўвезла з Беларусі 5,17 тыс. т авіякерасіну — амаль у чатыры разы больш, чым годам раней. Павелічэнне паставак звязана са скарачэннем аб’ёмаў вытворчасці, піша РБК.
У апошнія месяцы Расія ўсё больш актыўна закупляе бензін у Беларусі.
Паводле даных Нацыянальнага біржавога цэнавага агенцтва, у Расіі на Пецярбургскай біржы ў перыяд з 1 па 22 мая было рэалізавана 17,34 тыс. тон бензіну з беларускіх НПЗ. Гэта адразу ў 58 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Як раней паведамлялася, з-за ўдараў украінскіх дронаў Расія страціла каля 20% уласнай вытворчасці паліва. У прыватнасці, буйнейшае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства ў цэнтры Расіі – Маскоўскі НПЗ — не будзе функцыянаваць як мінімум паўгода.