У Германіі паліцыя дапамагае людзям астудзіцца ў спёку
- 27.06.2026, 19:44
Відэафакт.
Берлінская паліцыя звярнулася да выкарыстання вадзяных гармат, каб дапамагчы людзям астудзіцца ў умовах моцнай спякоты. Пра гэта паведамляе Tagesspiegel.
Як адзначаецца, берлінская паліцыя патрулюе горад з двума вадзянымі гарматамі, якія звычайна выкарыстоўваюцца для падаўлення масавых беспарадкаў і разагнання натоўпу.
На гэты раз праваахоўнікі выкарыстоўваюць вадзяныя гарматы, каб палегчыць людзям перанос спякоты.
Vor dem Brandenburger Tor hat die @polizeiberlin Wasserwerfer aufgefahren – zur Abkühlung in der #Hitzewelle in #Berlin. Sie fährt weiter zum Platz der Republik, Potsdamer Platz, Roten Rathaus und zur Jugendfarm im #Mauerpark. Unser Hitze-Blog: https://t.co/wHGMFnWV4i pic.twitter.com/lK1eJEGYoA
— Tagesspiegel (@Tagesspiegel) June 27, 2026
Пасля таго як яны абліюць вадой мясцовых жыхароў і турыстаў каля Брандэнбургскай брамы, яны накіруюцца да Рэйхстага, Патсдамерпляц, Чырвонай ратушы і Маўэрпарка.
Толькі за суботу паліцыя ўжо двойчы выкарыстала 9 000 літраў вады.
У пятніцу Нямецкая метэаралагічная служба зафіксавала тэмпературу 41,3 градуса — найвышэйшую, якую дагэтуль вымяралі ў Германіі.
На фоне анамальнай спякоты нямецкі чыгуначны канцэрн Deutsche Bahn і іншыя чыгуначныя кампаніі не рэкамендуюць здзяйсняць нетэрміновыя паездкі па міжгародніх і рэгіянальных маршрутах.