Лукашэнка скончыў перамовы з Пуціным і адправіўся ў «доўгую камандзіроўку»
- 28.06.2026, 10:55
Пра вынікі сустрэчы дыктатараў афіцыйна так і не паведамілі.
Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла яго прэс-служба. Паездка пачалася адразу пасля дзвюхдзённых перамоў з Уладзімірам Пуціным, пра вынікі якіх афіцыйна так і не паведамілі.
Раніцай 28 чэрвеня тэлеграм-канал «Пул Першага» паведаміў, што Лукашэнка «наведае шэраг дзяржаў для перамоў».
Камандзіроўка пачалася адразу пасля двух дзён перамоў з Уладзімірам Пуціным. 26 чэрвеня Лукашэнка сустрэўся з ім у фармаце «тэт-а-тэт» у яго рэзідэнцыі на Валдаі. А на наступны дзень, 27 чэрвеня, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмонт анансавала новыя перамовы ў пашыраным складзе. Па выніках абедзвюх сустрэч ні беларускі, ні расійскі бок не паведаміў ніякай інфармацыі пра іх змест ці вынікі.
Раней Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Аль-Арабія» анансаваў, што візіт у Інданезію адбудзецца.