Цэха больш няма: эксклюзіўныя кадры наступстваў удару «Фламінга» па ваенным заводзе ў Валгаградзе
- 28.06.2026, 11:45
Цэх №38 завода цалкам разбіты.
Ваенны завод «Тытан-Барыкады» ў Валгаградзе атрымаў крытычныя пашкоджанні ў выніку ракетнага ўдару з боку Украіны. Як мінімум адзін з цэхаў цалкам знішчаны. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Судзячы з фота, цэх №38 завода разбіты цалкам. На яго месцы засталіся толькі абломкі — няма ні даху, ні сцен. Удар быў нанесены ўкраінскімі ракетамі «Фламінга» — магутнымі, але даволі павольнымі крылатымі ракетамі. З 5 запушчаных паспяхова даляцелі як мінімум 3. Акрамя цэха №38, зафіксаваныя пападанні па цэху №2 і яшчэ адным аб’екце завода.
«Даволі маштабная расійская сістэма СПА, якая дасталася ў спадчыну ад СССР, мусіла б ужо тысячу разоў падладзіцца пад крылатыя ракеты. Але не можа. Дык што ж адбудзецца, калі паляцяць «Тамагавкі»? У Дзярждуме і перадачах Салаўёва любяць пагражаць НАТА і Еўропе, а ў выніку армія не здольная прыкрыць нават найважнейшыя заводы ад ракет, што павольна ляцяць сотні кіламетраў над расійскай тэрыторыяй», — адзначыў у сваім блогу ваенны аглядальнік Ян Матвееў.
«Тытан-Барыкады» — стратэгічны ваенны завод Расіі. Ён выпускае пускавыя ўстаноўкі для АТРК «Іскандэр-М», элементы для комплексу «Бастыён», абсталяванне для РВСН, уключаючы мабільныя ракетныя комплексы, кампаненты для іншых ракетных сістэм.