Што Лукашэнка рабіў у Расіі
- Алексей Копытько
- 28.06.2026, 15:52
Дыктатар яўна дэградуе.
У гонар Дня Канстытуцыі Украіны канспіралагічна ацэнім шэраг момантаў.
Па-першае. Схаваныя ад публікі манеўры Лукашэнкі.
Ён тры дні хаваўся ў Расіі, а цяпер, згодна з афіцыйнай версіяй, накіраваўся ў Паўднёва-Усходнюю Азію, дзе наведае тры краіны і абмяркуе шэраг мегапраектаў «прэзідэнцкага ўзроўню».
Што насамрэч.
Адной з галоўных мэтаў «доўгай камандзіроўкі» Лукашэнкі ў РФ з’яўляецца атрыманне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі: дыягностыкі, планавання курса лячэння і падтрымлівальнай тэрапіі.
Паглядзіце яго з’яўленні ў медыя за апошні час. Ён яўна дэградуе. Паглядзіце відэа пасадкі Лукашэнкі ў самалёт і выпаўзання з яго пасля прыбыцця. Яму цяжка перамяшчацца.
У Лукашэнкі і Пуціна проста няма тэм для «зносін у закрытым рэжыме» на працягу двух з хвосцікам сутак. Частку гэтага часу Лукашэнка выдаткаваў на ацэнку фізічных кандыцый і перспектыў.
Так, мінскі вождзь напэўна прывёз нейкі набор паведамленняў для Пуціна, у тым ліку — ад Украіны. Але ўважлівая фільтрацыя відэашэрагу паказвае, што Рыгоравіч можа думаць не столькі пра будучыню, колькі пра вечнае. Дзе пытанне №1 — бяспека ягоных нашчадкаў і бліжэйшага кола.
У гэтым кантэксце натуральная зацікаўленасць вусатага ўпыра — падштурхнуць Пуціна да дзеэскалацыі. Бо эскалацыя будзе азначаць крах самога Лукашэнкі, сумны лёс экс-дыктатара, які забіваў і катаваў тысячы сваіх суграмадзян.
Невядома, як адрэагуе Пуцін на жахлівы выгляд свайго саўдзельніка. Не выключана, што скарыстае гэта, каб выціснуць ад Лукашэнкі нейкія дадатковыя саступкі.
У любым выпадку абодва павінны ўлічваць, што Украіна нарыхтавала гаючыя пілюлі, якія ўжо ўплываюць на расійскі метабалізм, а з беларускім рэжымам могуць учыніць дзівосныя рэчы на клетачным узроўні.
Алексей Копытько, Telegram