Сабаленка распавяла, чым зоймецца пасля тэніса
- 28.06.2026, 18:09
Але гэта не справа бліжэйшай будучыні.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паразважала, кім можа стаць у выпадку завяршэння гульнявой кар’еры.
— Калі завяршу кар’еру, мне давядзецца знайсці занятак, дзе можна будзе даваць выхад гэтым эмоцыям. Можа быць, бокс. Так. Я крыху займалася боксам, але гэта няпроста, бо можна атрымаць траўму. Магчыма, пасля тэніса стану баксёркай або мадэллю, — адзначыла Сабаленка ў гутарцы з The Guardian.
Раней Сабаленка выказалася пра свой агрэсіўны вобраз.