«Стары балбатун»: ва Украіне высмеялі заявы Пуціна
- 29.06.2026, 8:21
Аналітыкі разабралі заяву кіраўніка Крамля аб поспехах на фронце.
Пуцін выступіў з чарговай заявай аб «поспехах» ЗС РФ у Сумскай вобласці, дзе, паводле яго слоў, да Сумаў расійскім войскам засталося ўсяго 10 км. Аналітыкі праекту DeepState адкрыта высмеялі і абверглі гэтыя сцверджанні, піша «Фокус».
Паводле слоў кіраўніка РФ, галоўнай задачай расійскай арміі ў Сумскай вобласці з'яўляецца стварэнне зоны бяспекі. Пра гэта ён заявіў падчас нарады з прадстаўнікамі ўрада Расіі, паведамляюць прапагандысцкія СМІ.
Пуцін зноў заявіў, што расійскія войскі знаходзяцца прыкладна ў 9,5 км ад абласнога цэнтра.
Акрамя таго, ён сцвярджаў, што Украіна «заплоціць сваёй тэрыторыяй» за нібыта ўчыненыя злачынствы ў Курскай вобласці Расіі. Таксама кіраўнік Крамля заявіў, што расійская армія працягвае наступленне на ўсіх участках фронту і дасягае поспехаў.
Заявы расійскага лідара выклікалі насмешкі з боку ўкраінскіх аналітыкаў. Сузаснавальнік праекту DeepState Руслан Мікула апублікаваў карту, на якой паказана рэальная адлегласць да Сумаў.
«Стары балбатун. Роўна год таму было 18,1 км. Цяпер — 17,8 км. Касманаўт жыве на сваёй планеце», — напісаў украінскі аналітык.
Акрамя таго, Мікула апублікаваў яшчэ адну карту, на якой паказаў адлегласць ад расійскіх пазіцый да ўскраін Славянска. Паводле слоў Пуціна, расійскія войскі нібыта знаходзяцца ў 9 км ад горада, аднак рэальныя даныя сведчаць пра адваротнае.
«Арыфметыка — дакладна не яго [моцны бок]», — іранічна пракаментаваў аналітык чарговае выказванне расійскага дыктатара.