Левандоўскі працягне кар’еру ў ЗША?
- 29.06.2026, 10:02
Польскі футбаліст можа працягнуць кар’еру ў клубе з Чыкага.
Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі працягне кар’еру ў амерыканскім чэмпіянаце МЛС. 37-гадовы польскі футбаліст пагадзіўся на пераход у «Чыкага Фаер», паведамляе інсайдар Фабрыцыё Рамана.
Гулец ужо наведаў базу амерыканскага клуба і азнаёміўся з яго інфраструктурай.
Левандоўскі далучыцца да «Чыкага Фаер» у статусе свабоднага агента, бо яго кантракт з Барселонай заканчваецца 30 чэрвеня 2026 года.