ГУР заманіла ў пастку элітных дэсантнікаў РФ
- 29.06.2026, 10:44
Відэафакт.
Спецпадраздзяленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны знішчыла «элітных» расійскіх дэсантнікаў у Запарожжы.
Расійская армія накіравала ў раён Стэпнагорска Запарожскай вобласці падраздзяленні разведкі ПДВ — паветрана-дэсантных войскаў, якія лічацца элітай сярод Узброеных Сіл РФ.
Мэта была не баявая: захапіць населены пункт і зняць відэа для справаздачы вышэйшаму кіраўніцтву краіны-агрэсара. То бок — зрабіць прапагандысцкую карцінку.
Варожая група дзейнічала ноччу. Дождж і спецыяльныя антыцеплавізійныя накідкі павінны былі дапамагчы застацца незаўважанымі.
Аднак штурмавікі спецпадраздзялення ГУР «Артан» ужо чакалі.
Яны наўмысна дазволілі расіянам падысці бліжэй — і толькі тады нанеслі ўдар. Эксклюзіўныя кадры місіі апублікавала прэс-служба ведамства.