У Чэхіі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд
- 29.06.2026, 12:53
+41,1°C.
У нядзелю ў Чэхіі зарэгістравалі другі тэмпературны рэкорд за два дні: у Доксанах, на поўнач ад Прагі, зафіксавалі 41,1°C.
Пра гэта паведаміў метэаралагічны інстытут CHMI ў сябе ў X, інфармуе «Еўрапейская праўда».
Паводле дадзеных CHMI, гэта першы выпадак, калі ў афіцыйнай сетцы метэастанцый зафіксавалі тэмпературу 41°C.
«Тэмпература працягвае расці, таму гэта яшчэ не канчатковы пік», — дадалі ў CHMI.
У нядзелю таксама Нямецкая метэаралагічная служба (DWD) трэці дзень запар зафіксавала тэмпературны рэкорд — 41,7°C.
Акрамя таго, у Польшчы зарэгістравалі найвышэйшую тэмпературу за ўвесь час назіранняў — 40,5°C.
Адзначым, +37,6 градуса складае новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі.