Яхту Пуціна пад аховай ваенных караблёў заўважылі ля берагоў Даніі
- 29.06.2026, 15:37
Канчатковы пункт прызначэння судна пакуль невядомы.
Ля берагоў Даніі зафіксавалі незвычайны расійскі марскі канвой. Паводле даных нямецкага выдання Bild, супер'яхта «Graceful», якую звязваюць з Пуціным, прайшла праз Балтыйскае мора ў суправаджэнні расійскага эсмінца і патрульнага карабля (пераклад — сайт Charter97.org).
Паводле інфармацыі дацкай даследчай групы DR Verifier, каля паўночы яхта перасекла праліў Вялікі Бельт, а раніцай была заўважаная ў раёне вострава Анхольт. Пры захаванні курсу канвой павінен быў дасягнуць раёна Скагена ў другой палове дня. Маршрут пацвярджаецца фатаграфіямі суднавых спотараў і данымі сэрвісаў марскога маніторынгу.
Асаблівую ўвагу назіральнікаў прыцягнула тое, што транспондар яхты «Graceful» адключаны з жніўня 2022 года. З-за гэтага судна не перадае звесткі пра сваё месцазнаходжанне праз аўтаматычную сістэму ідэнтыфікацыі і фактычна перамяшчаецца па-за агульнадаступным адсочваннем.
Паводле даных выдання, за рухам канвоя з нядзелі назіраюць ваенна-марскія сілы Даніі і берагавая ахова Германіі. У цяперашні час суправаджэнне з боку Даніі ажыццяўляе патрульны катэр «P521 Freja».
Паводле ацэнкі Forbes, кошт яхты Graceful перавышае 100 мільёнаў еўра. Канчатковы пункт прызначэння судна пакуль невядомы.