Украінскія памежнікі знішчылі танк і гарматы акупантаў
- 29.06.2026, 17:47
Паражаныя мэты на чатырох ўчастках фронту.
Памежнікі-пілоты падраздзялення «Фенікс» за тыдзень нанеслі шэраг паспяховых удараў па тэхніцы, лагістыцы і жывой сіле расійскіх акупантаў на чатырох напрамках фронту.
На Гуляйпольскім напрамку аператары БПЛА знішчылі расійскі танк, на Добрапольскім — спалілі лагістыку праціўніка.
На Ліманскім напрамку аператары дронаў ліквідавалі наземны роботызаваны комплекс і варожыя гарматы, а на Тарэцкім працягнулі знішчаць асабовы склад акупантаў і шляхі іх забеспячэння.
Найбольш выніковыя ўдары за тыдзень увайшлі ў падборку баявых дзеянняў, якую абнародавалі памежнікі.