Якое будзе надвор'е ў Беларусі 30 чэрвеня
- 29.06.2026, 18:03
Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У дзённы час 30 чэрвеня – 1 ліпеня (аўторак–серада) на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра складзе 30–34° цяпла, месцамі на поўдні і паўднёвым захадзе – 35–37° цяпла, у сувязі з чым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяцыйнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 4–9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 17–23° цяпла. Удзень будзе ад 27° цяпла на поўначы да 37° цяпла на поўдні.