Украінскія дроны атакавалі практычна ўсе найбуйнейшыя НПЗ у Расіі
- 29.06.2026, 20:21
Якія прадпрыемствы яшчэ не апынуліся пад ударам?
Украіна атакавала восем з дзесяці найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі. Некаторыя з іх траплялі пад абстрэлы не раз.
Пра гэта паведамляе «Медуза».
Паводле стану на канец чэрвеня 2026 года украінскія беспілотнікі паразілі большасць расійскіх НПЗ з топ-10 паводле аб'ёмаў перапрацоўкі. У прыватнасці, пад удары трапілі:
«Газпрам нафтахім Салаўат», Башкартастан (верасень 2025 года)
«Кірышынафцеаргсінтэз» («Кінеф»), Ленінградская вобласць
«Лукойл-Валгаграднафтаперапрацоўка», Валгаград
«Лукойл-Ніжагароднафцеаргсінтэз», Ніжагародская вобласць
«Лукойл-Пермнафцеаргсінтэз», Перм
Маскоўскі НПЗ, Масква
Разанскі НПЗ, Разань
«Яраслаўнафцеаргсінтэз» («Слаўнафта-ЯНОС»), Яраслаўль
У цэлым на еўрапейскай частцы Расіі ўжо не засталося ніводнага буйнага НПЗ, які хаця б раз не пацярпеў ад атак дронаў Сіл абароны.
Некаторыя з іх, напрыклад заводы ў Маскве і Яраслаўлі, з пачатку 2026 года атакоўвалі па некалькі разоў. З-за істотных разбурэнняў прадпрыемствы вымушаныя скарачаць або цалкам спыняць вытворчасць.
На сёння не закранутымі застаюцца толькі два заводы з першай дзясяткі, якія знаходзяцца далёка за Уралам. Гэта Ангарская нафтахімічная кампанія ў Іркуцкай вобласці і Амскі нафтаперапрацоўчы завод, найбуйнейшы ў Расіі.