Сабаленка паспяхова пераадолела першы круг Уімблдона
- 29.06.2026, 20:41
Беларуска перамагла сербку Тэадору Костовіч.
Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка у першым крузе «Уімблдона»-2026 перамагла сербку Тэадору Костовіч (WTA-184) з лікам 6:2, 6:3.
Нагадаем, Сабаленка з'яўляецца ўладальніцай чатырох тытулаў турніраў «Вялікага шлема»: двойчы яна перамагала на Australian Open (2023, 2024) і двойчы — на US Open (2024, 2025).