Пасля фестывалю ў Ваўкавыску 24‑гадовы хлопец напаў на міліцыянераў
- 3.06.2026, 0:59
Аднаго схапіў за форму, другога ўдарыў у твар.
Ваўкавыскія міліцыянеры затрымалі 24‑гадовага мінчаніна, які ў стане моцнага алкагольнага ап’янення напаў на супрацоўнікаў патрульна-паставой службы, паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Выпадак адбыўся 30 мая ў Ваўкавыскім раёне, дзе праходзіў фестываль «PROжарка».
Паводле версіі міліцыі, пасля афіцыйнага закрыцця пляцоўкі супрацоўнікі патрульна-паставой службы заўважылі маладога чалавека, які гучна выкрыкваў абразы ў адрас міліцыянераў.
«На заўвагі ён не рэагаваў. Замест гэтага 24‑гадовы мінчанін напаў на супрацоўнікаў: аднаго схапіў за форму, а другога ўдарыў у твар», — расказалі падрабязнасці інцыдэнту ў міліцыі.
Правапарушальніка затрымалі. Патлумачыць матывы свайго ўчынку мінчанін не здолеў, спаслаўшыся на тое, што выпіў занадта шмат спіртнога і не кантраляваў свае дзеянні.
Маладому чалавеку пагражае да 7 гадоў.