«Вітрына» Пуціна апынулася ў дыме
- Аляксандр Роднянскі
- 3.06.2026, 12:56
Намячаецца вельмі цікавы эканамічны форум.
Учора пад пастом пра абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з’явіліся і радасныя каментары. Ці то расійскіх патрыётаў, ці то ботаў. Я іх, зразумела, забаніў. Але сёння яны атрымалі адказ. Не ад мяне. Ад ЗСУ.
У Пецярбургу, дзе ўрачыста адкрываецца эканамічны форум. Заўтра прыедзе Пуцін, які павінен выступіць на форуме 5 чэрвеня. Але горад цяпер ахутаны дымам — раніцай украінскія беспілотнікі ўдарылі па АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал», адным з найбуйнейшых нафтаперавалачных комплексаў на паўночным захадзе Расіі.
Ударылі вельмі эфектыўна. Нягледзячы на бадзёрыя заявы губернатара, у сеціве ўжо хадзяць дзясяткі відэа з прылётамі і маштабнымі пажарамі.
ПМЭФ — гэта галоўная расійская «вітрына». Наглядная дэманстрацыя для замежнікаў таго, што ў краіны «ўсё ідзе добра», business as usual, ніякіх праблем няма, ды і вайны ніякай няма.
Няма і «міжнароднай ізаляцыі». Для гэтага ў Пецярбург прывозяць замежнікаў з сумнеўнай рэпутацыяй, гатовых за шчодры ганарар захапляцца Уладзімірам Пуціным.
Сёлета гасцямі форуму стануць блогеры Кэндэс Оўэнс і Эндру Тэйт. Оўэнс — вядомая прыхільніца самых вар’яцкіх канспіралагічных тэорый і пячорная антысемітка. Сусветную вядомасць ёй прынесла «сенсацыйная» заява, што Брыжыт Макрон, жонка прэзідэнта Францыі, насамрэч мужчына. Ненашмат «горш» было і яе сцверджанне, што Ізраілем кіруюць дэманы.
Эндру Тэйт вядомы як блогер, які неаднаразова публічна захапляўся Гітлерам. Відаць, таму «змагары з украінскім нацызмам» сустракалі яго хлебам-соллю і народнымі танцамі пад хіт «Матушка-земля».
Тэйт — кумір заходніх інцэлаў, коўч па мужчынскім дамінаванні, жанчынаненавіснік, гвалтаўнік, пікапер і сутэнёр. У Румыніі яго абвінавачваюць у вербоўцы жанчын для прымусовай парназдымкі. У Вялікабрытаніі — у гандлі людзьмі, згвалтаваннях, разбэшчанні і сексуальнай эксплуатацыі непаўналетніх.
Вельмі цікавы «эканамічны» форум намячаецца — канспіролагі, гвалтаўнікі, антысеміты паслухаюць прамову Пуціна. На фоне палаючых нафтавых тэрміналаў.
Аляксандр Роднянскі, Telegram