BE RU EN

У Беларусі забаранілі прадаваць беларускі шпік

  • 3.06.2026, 14:14

У ім знайшлі «іншае жыццё».

У Беларусі пад забарону трапілі адразу два віды прадукцыі са шпіку вытворчасці Чавускага райпа Магілёўскай вобласці. Прычынай сталі парушэнні мікрабіялагічных паказчыкаў, выяўленыя падчас праверкі, піша «Онлайнер».

Ідзе пра салёны астуджаны шпік у абалонцы «Радужный» і «Аппетитный». Як паведамілі ў Дзяржстандарце, лабараторныя даследаванні паказалі, што ўтрыманне мезафільных аэрабных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў у прадукцыі перавышае дапушчальную норму ў шэсць разоў.

Акрамя таго, эксперты выявілі ў шпіку бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы).

Паводле звестак ведамства, ужыванне такой прадукцыі можа прывесці да харчовых атручванняў, інтаксікацыі арганізма і абвастрэння хранічных захворванняў.

Продаж указаных вырабаў на тэрыторыі Беларусі забаронены. Таксама Чавускаму райпа выдадзена прадпісанне аб ухіленні парушэнняў санітарных патрабаванняў, дапушчаных пры вытворчасці і захоўванні прадукцыі.

Апошнія навіны