BE RU EN

Як драбнеў Лукашэнка

  • Васіль Верас, «Салідарнасць»
  • 3.06.2026, 15:19

Бясплатная кватэра ператварылася ў кашулю.

Прапаганда з гонарам паведамляе, што цяпер у радзільнях уручаюць «Бацькавую кашулю» — «сімвалічны сямейны абярэг» для трэцяга дзіцяці ад цяперашняга кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў: «Трэцяе дзіця [у кожнай беларускай сям’і] — маё».

Раздача кашуль ад імя Лукашэнкі (хоць усе выдаткі аплачваюцца з дзяржаўнага бюджэту, гэта значыць з нашых з вамі падаткаў) асабліва паказальна выглядае на фоне папярэдніх заяў кіраўніка.

«У Беларусі настаў час прымаць рашэнне: трое дзяцей — бясплатная кватэра», — Аляксандр Лукашэнка, перад прэзідэнцкімі «выбарамі» 2006 г.

Мінула 20 гадоў, і кватэра ператварылася ў кашулю.

Васіль Верас, «Салідарнасць»

Апошнія навіны