BE RU EN

Беларускія аўташколы будуць абавязаны здымаць на відэа ўрокі ваджэння

  • 3.06.2026, 15:42

Пасля крытыкі Лукашэнкі.

У Беларусі ў аўташколах пачнуць на відэарэгістратар здымаць урокі ваджэння.

Так, паводле слоў старшага пракурора ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Жанны Маркоўскай, беларускія аўташколы абавяжуць фіксаваць урокі ваджэння на відэарэгістратар. Гэта звязана з рашэннем урада.

Раней Лукашэнка раскрытыкаваў працэс атрымання вадзіцельскага пасведчання ў Беларусі.

— Трэба ўжорстчваць падрыхтоўку кіроўцаў. У нас хто толькі не ездзіць сёння на аўтамабілі. Я за тое, каб усе ўмелі кіраваць аўтамабілем — і мужчыны, і жанчыны. (А цяпер. — Заўв. рэд.) і мыш, і пацук, і журавель — усе на аўтамабілі, — заявіў Лукашэнка 22 красавіка.

Апошнія навіны