У сеціве смяюцца з відэа працы расійскай СПА ў Санкт-Пецярбургу
- 3.06.2026, 15:57
Поўная беспаможнасць акупантаў.
У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць відэазапісы, на якіх паказаная праца расійскіх сіл супрацьпаветранай абароны падчас атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Пецярбургскі нафтавы тэрмінал — адзін з найбуйнейшых аб'ектаў такога тыпу ў Балтыйскім моры, піша «Дыялог».
На апублікаваных кадрах бачна, як людзі, што знаходзяцца на дахах будынкаў, адкрываюць агонь са стралковай зброі па беспілотніках, якія пралятаюць над горадам. Пры гэтым на відэа не відаць зенітных комплексаў або пускаў ракет СПА. У адным з ролікаў стралок пасля чаргі назірае, як дрон працягвае рух, і жэстам дэманструе расчараванне.
Пазней у сеціве з'явіліся кадры ўзгарання на тэрыторыі нафтавага тэрмінала. Асобную ўвагу карыстальнікаў прыцягнулі відэазапісы, на якіх удзельнікі адбіцця атакі здымаюць наступствы здарэння, смяюцца і фатаграфуюцца на фоне палаючага аб'екта.
Сілы спецыяльных аперацый Украіны заявілі, што ўдар па Пецярбургскім нафтавым тэрмінале быў нанесены падраздзяленнямі Deep Strike разам з СБУ, Сіламі беспілотных сістэм, ГУР і Дзяржаўнай памежнай службай Украіны.
Паводле даных ССО, тэрмінал мае 31 рэзервуар агульнай умяшчальнасцю 324 тыс. кубаметраў і здольны перагружаць да 12,5 млн тон грузаў у год.