ФІФА ўнясе важныя змены ў правілы на час чэмпіянату свету
- 3.06.2026, 16:12
Пра наваўвядзенне паведаміў П’ерлуіджы Калліна.
Старшыня камітэта арбітраў ФІФА П’ерлуіджы Калліна заявіў, што на чэмпіянаце свету будзе ўнесена важная змена ў правілы. Цяпер падчас траўмы варотара палявыя гульцы не змогуць размаўляць з трэнерамі ў тэхнічнай зоне.
Раней у сеціве крытыкавалі варотараў за тое, што яны наўмысна могуць зацягваць час, сімулюючы траўму. Былога арбітра цытуе BBC.
З крытыкай падобных «тайм-аўтаў» выступалі таксама і трэнеры. На іх думку, варотары выкарыстоўвалі такую тактыку як спосаб зносін гульцоў з наставніком, што ўплывае на ход і дынаміку матчу.
П’ерлуіджы адзначыў, што гэта дрэнна, калі на полі застаюцца толькі суддзя, фізіятэрапеўт і варотар, а ўсе астатнія яго пакідаюць.
«Мы правялі семінар з трэнерамі ўсіх 48 каманд і паведамілі ім, што суддзі будуць дзейнічаць на апярэджанне. Яны не дазволяць абедзвюм камандам ісці да лавы запасных, калі варотар ляжыць на зямлі з-за траўмы. Варотар мае права атрымаць траўму, але гульцы не маюць права пакідаць поле, каб правесці нешта накшталт тайм-аўту са сваімі трэнерамі. Даволі дзіўна, што на полі застаюцца толькі суддзя, фізіятэрапеўт і варотар. Усе астатнія гульцы пакідаюць поле, і гэта дрэнна», — заявіў Калліна.
У той жа час, калі футбалісты ўсё ж паспрабуюць падысці да трэнера, іх не будуць караць жоўтымі карткамі.