У Мінску прадаюць незвычайную «сталінку» з выглядам прама на плошчу Перамогі
- 3.06.2026, 16:59
Колькі каштуе такая кватэра?
З'яўленне чарговай аб'явы аб продажы «сталінкі» на плошчы Перамогі — заўсёды цікавая інфанагода. Тым больш, калі вокны кватэры выходзяць непасрэдна на манумент. Нядаўна ў гэтай лакацыі хутка знайшла новых уладальнікаў трохпакаёўка, якой патрэбны быў свежы рамонт. Яе набылі за рэкордныя $350 000 па курсе. Цяпер у гэтую ж суму ацэненая яшчэ адна трохпакаёўка, але ўжо гатовая да пражывання. Onlíner паказаў, як яна выглядае.
Трохпакаёвая кватэра размешчана ў доме на праспекце Незалежнасці, 40, — гэта будынак з надпісам «Бессмертен». Чатырохпавярхоўка выглядае велічна з параднага боку і цалкам звычайна — з двара.
Плошча кватэры — 73 кв. м. Планіроўка:
Цікавы факт пра аб'ект распавядае рыэлтар:
— Кватэра дзесяцігоддзямі была ў адной сям'і і перадавалася па спадчыннай лініі — рэдкі выпадак для цэнтра.
Відаць, што ў трохпакаёўцы зроблены сучасны рамонт. Але новы ўласнік можа не толькі яго абнавіць, але і змяніць планіроўку прасторы:
— Частка сцен не з'яўляюцца нясучымі — прастору можна адаптаваць пад сучасны фармат жыцця: кухня-гасцёвая, майстар-спальня, кабінет. Высокія столі ствараюць адчуванне аб'ёму і свабоды — характэрная рыса сапраўдных «сталінак», якую немагчыма ўзнавіць у тыпавой забудове.
Цікава, што вокны кватэры выходзяць на два бакі: на кухні і ў адным з пакояў — у двор, а ў гасцінай і ў другім пакоі — на плошчу Перамогі.
Галоўнай фішкай з'яўляецца невялікі балкон са столікам, сядзячы за якім, можна назіраць ажыўленую кальцавую развязку і Манумент Перамогі.
Кошт трохпакаёвай «сталінкі» — $350 000 у эквіваленце.