Польшча змяніла правілы падачы на візу для беларусаў
- 3.06.2026, 17:35
Каго закрануць змены.
Урад Польшчы паведамляе пра чарговыя змены правілаў падачы на візу для беларусаў. Гэтым разам варта падрыхтавацца ўладальнікам «карты паляка».
Паведамляецца, што з 1 чэрвеня яе ўладальнікі павінны запісвацца праз візавы цэнтр VFS Global на агульных падставах. І такі парадак будзе дзейнічаць да асобнага паведамлення.
Да гэтага часу ўладальнікі «карты паляка» маглі запісвацца па электроннай пошце непасрэдна ў консульскім аддзеле Пасольства Польшчы ў Мінску.