BE RU EN

У Туле прагрымеў выбух на зброевым прадпрыемстве

  • 3.06.2026, 20:16

Пачаўся пажар.

3 чэрвеня ў Туле прагрымеў выбух на зброевым прадпрыемстве, у выніку чаго ўзнік пажар і загінулі людзі. Пра гэта паведамілі шэраг мясцовых паблікаў, у прыватнасці расійскае выданне Astra.

Telegram-канал «Навіны Тулы і вобласці» са спасылкай на Міністэрства надзвычайных сітуацый паведаміў, што гаворка ідзе пра пажар у вытворчым будынку на праспекце Леніна. Плошча ўзгарання — 250 м².

Вядома як мінімум пра траіх загінулых.

Мясцовае СМІ Myslo ўдакладніла, што слуп густога дыму бачны з розных раёнаў горада. Паводле звестак сведкаў, падчас узгарання пачуўся моцны «хлоп» — настолькі магутны, што з будынка часткова сарвала дах. Пазней агонь распаўсюдзіўся на складскія памяшканні, дзе, мяркуецца, захоўваліся пнеўматычныя патроны. Відавочцы паведамляюць пра трэск і шыпенне ўнутры будынка.

З-за пагрозы жыццю выратавальнікаў тушэнне пажару часова прыпынілі, супрацоўнікаў МНС эвакуявалі ў бяспечную зону. Аднак, паводле апошніх дадзеных, пасля спынення тушэння агонь зноў узмацніўся.

Паводле дадзеных Myslo, там знаходзіцца вытворчасць зброі, боепрыпасаў і сродкаў самаабароны «А+А».

Astra апублікавала відэа ад мясцовых жыхароў.

Апошнія навіны