BE RU EN

Беларуска з'ехала ў Турцыю перад Новым годам і знікла

  • 4.06.2026, 9:23

Яе месцазнаходжанне застаецца невядомым.

Пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір» распаўсюдзіў інфармацыю пра вышук жыхаркі Брэсцкай вобласці Юліі Мікалаеўны Федковіч 1999 года нараджэння. Паводле звестак пошукавікаў, жанчына адправілася ў Турцыю 30 снежня 2025 года, пасля чаго яе месцазнаходжанне застаецца невядомым.

У арыенціроўцы паведамляецца, што Юлія пражывае ў Брэсцкай вобласці.

Прыкметы разыскваемай: рост 160−165 сантыметраў, хударлявае целаскладанне, валасы русыя, сярэдняй даўжыні, вочы зялёныя. Носіць акуляры, маўленне яснае. Была апранутая па сезоне.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб магчымым месцазнаходжанні Юліі Федковіч або бачыў яе пасля ад'езду, просяць паведаміць у праваахоўныя органы па тэлефоне 102 або звязацца з пошукава-выратавальным цэнтрам «Арыенцір» па нумары +375 33 992−77−33.

Апошнія навіны