Беларусы праядаюць валютныя заначкі
- 4.06.2026, 11:26
Што адбываецца ў абменніках.
У маі фізічныя асобы зноў сталі чыстымі прадаўцамі валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка Беларусі.
Іх чысты продаж за апошні месяц вясны склаў 310,5 млн долараў. У прыватнасці, яны набылі валюты на 1,144 млрд, а прадалі — на 1,454 млрд долараў. За пяць месяцаў насельніцтва краіны ў цэлым прадало валюты больш, чым набыло, на суму 953,2 млн долараў.
Юрыдычныя асобы сталі ў маі чыстымі пакупнікамі валюты, набыўшы больш, чым прадалі, на 235,7 млн долараў. Іх агульны аб'ём пакупкі склаў 3,649 млрд, а продажу — 3,413 млрд долараў.
За пяць месяцаў прадпрыемствы-рэзідэнты набылі валюты на 17,887 млрд, а прадалі — на 17,435 млрд долараў. Плюс склаў 452,2 млн долараў.