Як выглядае самы дзіўны святлафор у Мінску
- 4.06.2026, 12:46
Ён рэгулюе рух проста пасярод тратуара.
У мінскай Дамброўцы выявілі самы дзіўны святлафор, які рэгулюе рух проста пасярод тратуара.
Судзячы па вытоптанай сцяжынцы справа, пешаходы масава абыходзяць яго бокам ад грэху падалей. У каментарыях жартуюць, што там напэўна стаяць схаваныя камеры і за пераход на чырвонае адразу прыляціць штраф.