Вайскоўцы РФ арганізавалі ценявы рынак паліва ў акупаваным Крыме
- 4.06.2026, 13:49
Акупанты проста крадуць паліва і перапрадаюць яго насельніцтву.
У часова акупаваным Крыме на тле ўзніклага паліўнага крызісу расійскія вайскоўцы крадуць і перапрадаюць бензін.
Украінскі Цэнтр Нацыянальнага супраціву паведамляе, што на мясцовых анлайн-платформах у Сімферопалі, Ялце і іншых гарадах паўвострава масава распаўсюджваюцца аб’явы пра дастаўку бензіну «проста да дзвярэй» па цане 160 рублёў за літр АІ-95.
Большасць падобных прапаноў паходзіць ад расійскіх вайскоўцаў, якія маюць прамы доступ да размеркавання рэсурсаў, або ад іхніх сваякоў ці знаёмых.
Акупанты проста крадуць паліва і перапрадаюць яго насельніцтву, ператвараючы паліўны крызіс у крыніцу асабістага ўзбагачэння. Сітуацыю пагаршае агульны дэфіцыт бензіну на запраўках.
Крымцы становяцца закладнікамі крызісу гаручага і вымушаныя пераплачваць акупантам.