Зорка «Эмілі ў Парыжы» сфатаграфавалася з Арынай Сабаленкай
- 4.06.2026, 14:24
Фотафакт.
Галівудская актрыса Лілі Колінз, вядомая па галоўнай ролі ў серыяле Netflix «Эмілі ў Парыжы», апублікавала сэлфі з беларускай першай ракеткай свету Арынай Сабаленкай.
У сваім Instagram Колінз апублікавала серыю здымкаў з французскага турніру «Ралан Гарос».
«Адна з шматлікіх пераваг вяртання ў Парыж — скончыць працу і адразу ж накіравацца на “Ралан Гарос”. Не перастаю захапляцца неверагодным талентам спартсменаў і іх дзівоснай стойкасцю як на корце, так і па-за ім», — напісала Колінз.