Беларускіх сапёраў накіравалі ў Курскую вобласць РФ
- 4.06.2026, 14:53
Яны ўдзельнічаюць у размініраванні.
Губернатар Курскай вобласці Расіі Аляксандр Хінштэйн заявіў, што беларускія сапёры ўдзельнічаюць у размініраванні тэрыторыі рэгіёна, перадае РИА Новости.
Нагадаем, украінскія вайскоўцы пачалі Курскую аперацыю 6 жніўня 2024 года. На працягу паўгода Узброеныя сілы Украіны ўтрымлівалі горад Суджа, размешчаны каля мяжы Украіны з Расіяй, а таксама кантралявалі значныя тэрыторыі Суджанскага, Карэнеўскага і Глушкоўскага раёнаў.
Вясной 2025 года расійскія войскі змаглі аднавіць кантроль над горадам Суджа, а таксама над Суджанскім і Карэнеўскім раёнамі.