BE RU EN

«Хто гэтыя міфічныя людзі, якія купляюць расійскія рублі?»

  • 4.06.2026, 15:03

Беларусы ў шоку ад хамства турыстаў з РФ.

Беларусы абмяркоўваюць у Threads інцыдэнты з удзелам турыстаў з Расіі, сведкамі якіх яны сталі. Пра адзін з іх расказала карыстальніца сацсеткі з Мінска пад нікам lapky_by. Яна працуе прадаўцом у палатцы на сталічнай вуліцы Зыбіцкай і прыводзіць свой дыялог з адной з пакупніц:

— Як прыгожа!

— Дзякуй.

— І завушніцы хачу, і пярсцёнак хачу.

— Цудоўна, выбірайце, усё можна паглядзець бліжэй, прымерыць.

— А рублі бераце?

— Бярэм. Беларускія рублі.

— Не, у мяне расійскія. Бераце?

— Не. Можам загугліць вам бліжэйшы абменнік, памяняеце і вернецеся.

— Дык навошта мне хадзіць? Вы ж потым рублі ўсё адно купляеце!

Пасля гэтых слоў пакупніца «псіхуе, лаецца матам, агрэсіўна кідае завушніцы на стол і сыходзіць», — завяршае свой аповед аўтар паста.

Гісторыя сабрала сотні каментароў на працягу сутак. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:

— Ужо не ў першым пасту бачу рэпліку пра «вы ж рублі потым усё адно купляеце». Што за тупая ўпэўненасць? Адкуль яны ўзялі гэтую нісенітніцу?

— Дзіўна, што яны думаюць, што мы купляем расійскія рублі. Не ў першы раз чытаю пра такія заявы турыстаў. Цікава, чаму яны так лічаць.

— У Стамбуле на мінулым тыдні цётка да гіда дакалупалася, чаму яна не можа аддаць яму аплату за экскурсіі расійскімі рублямі. Ён у ветлівай форме паспрабаваў патлумачыць, што не ўвесь свет — Расія. Дык яна яшчэ і падняла скандал.

— Мат — гэта ўзровень дыскусіі расіян. Па маіх назіраннях там у цэлым ідзе дэградацыя грамадства ў бок хамства і быдляцкасці.

— З кожным такім трэдам у мяне ўсё больш адчуванне, што я нешта важнае ўпусціла і трэба ехаць у абменнік па расійскія рублі.

— Хто тыя міфічныя людзі, хто купляе рас рублі? Навошта? Я не ведаю нейкай таямніцы?

— Не адной мне здаецца, але абывацель-расіянін у кішэні везе з сабой свой рускі мірок, маленькі і хамаваты.

— Нядаўна меў размову з расійскай сям’ёй. Тое, што яны з Расіі, выпадкова выплыла ў дыялогу хвіліне на дзясятай. Расіян тут значна больш, чым здаецца, проста калі ты бачыш ах…нае хамло, гэта, хутчэй за ўсё, з Расіі.

— Што там у іх у галаве?

— Што тут скажаш... На жаль, у жыцці без ідыётаў не абыходзіцца. Паменьш вам такіх людзей на шляху.

Апошнія навіны