У Кіеве дэмантавалі помнік Міхаілу Булгакаву
- 4.06.2026, 16:45
Ва Украіне яго прызналі сімвалам расійскай імперскай палітыкі.
На Андрэеўскім спуску ва украінскім Кіеве дэмантавалі помнік пісьменніку Міхаілу Булгакаву. Рашэнне прыбраць помнік Кіеўрада прыняла яшчэ ў снежні 2025 года, піша New Voice.
Пра тое, што дэмантаж помніка пісьменніку Міхаілу Булгакаву, які быў усталяваны на Андрэеўскім спуску каля Музея Булгакава, адбыўся, паведаміла журналістка Кацярына Некрэча. Яна апублікавала адпаведнае відэа ў сацсетках.
На ім зняты момант, калі работнікі загружаюць помнік, прыкрыты ад абломкаў мяхамі з пяском, на спецыяльны транспарт.
У красавіку 2024 года Украінскі інстытут нацыянальнай памяці прызнаў Міхаіла Булгакава сімвалам расійскай імперскай палітыкі, які падлягае дэкаланізацыі.