BE RU EN

«Каардынацыйная рада» не прадстаўляе інтарэсы беларусаў

  • 4.06.2026, 18:25

За гэтую структуру прагаласавала толькі 0,03 працэнта беларускіх выбаршчыкаў.

Член так званай выбарчай камісіі «Каардынацыйнай рады» Яраслаў Бекіш у інтэрв’ю «Радыё Рацыя» заявіў пра праблемы з рэпрэзентатыўнасцю

гэтай арганізацыі:

— Праблема не толькі ў колькасці, хоць і ў ёй таксама. Праблема ў тым, што гэта былі выбары без выбару. Каардынацыйная рада і астатнія палітычныя структуры, на жаль, не маюць права казаць, што прадстаўляюць інтарэсы беларусаў — няважна якіх: тых, хто застаўся, ці тых, хто з’ехаў, — усіх разам. Мы зноў апынуліся ў зыходнай кропцы, так бы мовіць.

Заўважым, на «выбарах» у КР прагаласавалі 2100, то бок 0,03 працэнта беларускіх выбаршчыкаў.

Апошнія навіны