На парахавым заводзе ў Разанскай вобласці пачаўся пажар
- 4.06.2026, 20:05
Пажар ахапіў больш за 400 м² на тэрыторыі філіяла «Гефест-М».
На тэрыторыі парахавага завода «Эластык» у Разанскай вобласці ў чацвер, 4 чэрвеня, пачаўся пажар.
Пра атаку дронаў на гэты аб’ект паведаміў у тэлеграм-канале Генштаб Узброеных Сіл Украіны.
Паводле яго дадзеных, закранута тэрыторыя філіяла кампаніі «Гефест-М», якая ў 2023 годзе выкупіла вытворчы комплекс. «Пажар ахапіў плошчу больш за 400 м²», — заявілі ў ЗСУ.