З'явілася відэа з Кранштадта пасля ўдару па расійскім карвэце «Бойкі»
- 5.06.2026, 1:19
На відэа відаць палаючы карабель і чутныя крыкі расіян.
У сеціве з'явілася відэа з наступствамі ўдалага ўдару па расійскім карвэце «Бойкі», які ўваходзіць у склад 128-й брыгады надводных караблёў Балтыйскага флоту Расійскай Федэрацыі.
Кадры з палаючым суднам і вынікамі баявой працы апублікаваў камандуючы СБС Роберт «Мадзьяр» Броўдзі ў чацвер, 4 чэрвеня. Да гэтага відэа апублікаваў расійскі Telegram-канал «Дасье шпіёна».
На відэа відаць палаючы карабель і чутныя крыкі расіян, якія спрабуюць патушыць пажар; міма прабягае марак. Аператар гаворыць, што «гэта проста п***ец, нас в***ала».
Спецаперацыю ажыццявілі аператары 1-га асобнага цэнтра Сіл беспілотных сістэм, якія сімвалічна накіравалі свае дроны з «віншаваннямі» да эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.
На момант атакі, што адбылася 3 чэрвеня 2026 года, варожы карабель знаходзіўся ў сухім даку імя Велешчынскага ў Кранштаце, дзе з лютага гэтага года праходзіў планавы рамонт.