BE RU EN

Пуцін на тле разгромных удараў ЗСУ пахваліўся расійскай сістэмай СПА

  • 5.06.2026, 4:43

Дыктатар «забыўся», што зусім нядаўна былі прылёты па Пецярбургу.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін лічыць, што ў Расіі ёсць сістэма супрацьпаветранай абароны, якой «у Украіны няма».

Пра гэта кіраўнік Крамля заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі інфармагенцтваў.

Паводле слоў Пуціна, «заходнія спонсары» пастаўляюць Украіне вялікую колькасць беспілотнікаў, у тым ліку і далёкабійных.

«Некаторыя з іх, на жаль для нас, прарываюцца, але ў Расіі маецца сістэма супрацьпаветранай абароны. Так, мы павінны яе ўдасканальваць. Так, мы павінны яе ўмацоўваць, і мы гэта будзем рабіць. Але ў Украіны ўвогуле такой сістэмы няма. Ёсць толькі асобныя элементы, але сістэмы няма», — пахваліўся дыктатар.

Апошнія навіны